Мы з Беларусі і тым ганарымся

Як не любіць цябе, Айчына,
калі ты ў золаце палёў,
Калі духмяным караваем вітаеш з
кожным новым днём.
Калі заззяе сонца ў высях,
што мой пяшчотна лашчыць твар,
Няма нічога лепш на свеце,
чым жыць у згодзе без ахвяр!

Нягледзячы на тое, што фотаздымак адпраўляе нас у мінулае, ён дыхае сённяшнім днём. Любоў, Мікалай і Сафія… Нацыянальныя касцюмы і каларытны пейзаж… Нібы погляд у мінулае, які ў той жа час адлюстроўвае рэчаіснасць. А ўсё таму, што ў вачах і ўсмешках нашых персанажаў стаілася глыбокае, але моцнае пачуццё — любоў да Радзімы. Глядзіш на іх і радуешся — вось наша будучыня. Менавіта ў такіх, як яны, адданых дзяцей сваёй зямлі, крыецца ўпэўненасць Беларусі ў заўтрашнім дні. І ўсё роўна, дзе яны жывуць: у Лунінцы або Ганцавічах, Драгічыне ці ў Нароўлі, Мядзелі або ў Лоеве.
На думку Любові і Мікалая Мяшэчак, Беларусь — унікальная краіна, якая аб’яднала ў сабе прыгажосць прыроды і паважаючых сваю гісторыю людзей. Быць удзячнымі зямлі, якая выхавала і выгадавала, яны ўвабралі з малаком маці. Свае перакананні клапатлівыя бацькі перадаюць і васьмігадовай дачцы Сафіі. Найлепшая педагогіка ад лаяўчан — гэта ўласны прыклад для нашчадкаў. “Зробім усё, каб закласці ў сэрцы дачкі пачуццё патрыятызму і любові да роднай старонкі, краіны, павагу да нашых спрадвечных каштоўнасцяў і ўдзячнасць за тое, што нам дае дзяржава. Мір і бяспека, праца і кроў, магчымасць рэалізаваць уласны патэнцыял… Хіба яшчэ чаго-та не хапае ў гэтым спіску?” — разважаюць супругі.
Для ўраджэнкі Жыткавіцкага раёна наш край стаў другім домам у 2010 годзе. Менавіта тады выпускніца Мазырскага педуніверсітэта прыехала па размеркаванні ў Лоеў. Папрацаваўшы некаторы час, таленавіты педагог сустрэла сваю другую палову і, так бы мовіць, пусціла карані. Неўзабаве ў маладой сям’е нарадзілася Сафія. Для яе яны жывуць і працуюць, разумеючы, што заўтрашні дабрабыт залежыць толькі ад іх саміх, і, каб чагосьці дасягчы, неабходна прыкласці намаганні, а не чакаць гэтага ад іншых.
Любоў і Мікалай не з тых, хто строіць далёка ідучыя планы, марыць аб заморскіх красотах і “дэмакратычных” прывілеях, а, наадварот, яны знаходзяць шчасце ў простых рэчах: вось сонечны закат разліўся барвяным святлом, а вунь у полі зіхацее колас наліўны… Куды ні кінь погляд, усё роднае, сэрцу дарагое. І так хораша становіцца на душы! Гэта наша зямля беларуская, тут жылі нашы продкі, тут жывем мы, тут будуць жыць нашы нашчадкі… Любімую не страцім!

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK