Працоўны стаж Івана АНДРЭЯЎЦА, механізатара КСУП «Каўпень-Агра», налічвае пакуль толькі 6 гадоў. Але якое значэнне мае гэтая лічба, калі чалавек душой хварэе за вытвор-часць і імкнецца рабіць даручаную справу своечасова і якасна.
Яго абавязкі, як і ў многіх механізатараў гаспадаркі, змяняюцца ў залежнасці ад пары года: узімку — пад-возіць на ферму кармы або дастаўляе неабходныя для гаспадаркі грузы, вясной — заняты на падрыхтоўцы гле-бы, сяўбе, летам — косіць травы, убірае збожжа… Гэта падкрэслівае тое, што Іван — выканаўчы работнік, яко-му можна даверыць адказную справу. Да нядаўняга часу ён дыскаваў і араў адведзеныя плошчы пад будучую сяўбу. У восеньскія дзянькі яго скарбонка дасягненняў папоўнілася 202 га зямлі, гатовай прыняць і ўзгадаваць насенне.