Навасны блок.
РАСІЯ. Спецыялісты расійскай кампаніі “Ростех” распрацавалі сучасную балістычную абарону для бяспекі экіпажа і верталётаў. Новая распрацоўка падыходзіць для тыпаў верталётаў Мі-8АМТ і Мі-8МТВ-1.
Падобнай абаронай плануюць абсталяваць верталёты міратворчых місій ААН. Адзначаецца, што ў аснове новай распрацоўкі ляжыць негаручы кампазітны матэрыял, які адрозніваецца ад іншых падобных распрацовак ніжэйшай павярхоўнай шчыльнасцю, якая захоўвае высокую ступень абароны. Браня здольная вытрымаць трапленне стралковай зброі калібрам да 7,62 мм, а вага распрацоўкі не перавышае 230 кілаграмаў.
Улады ЯПОНІІ прынялі рашэнне ўвесці ў краіне рэжым эканоміі электраэнергіі на лета.
У прыватнасці, урад просіць сваіх грамадзян эканоміць электраэнергію ў перыяд паміж 17 і 20 гадзінамі з 1 ліпеня да 30 верасня. Дадзенае паседжанне стала першым за апошнія пяць гадоў. Новы рэжым эканоміі будзе распаўсюджвацца на кампаніі і звычайных грамадзян. Іх просяць скараціць колькасць спажыванай электраэнергіі, усталёўваючы кандыцыянеры на 28 градусаў, а таксама выключаць святло ў памяшканнях, якія не выкарыстоўваюцца ці дзе асвятленне не з’яўляецца неабходным.
Апроч усяго іншага, у Японіі разважаюць над тым, каб аднавіць працу спыненых ТЭС. Эксперты не выключаюць магчымасці таго, што канец лета і зіма для Японіі могуць стаць самымі складанымі з 2012 года, калі з-за аварыі была спынена АЭС “Фукусіма-1”. Таксама недахоп энергіі звязваюць з ростам коштаў на ЗПГ. Акрамя таго, павялічыліся апасенні адносна стабільнасці паставак электраэнергіі.
ЛІТВА. Буйныя літоўскія кампаніі былі злоўлены на бязлітаснай эксплуатацыі ўкраінскіх бежанцаў. Высветлілася, што мігрантаў прымушалі працаваць па 66 гадзін у тыдзень, гэта значыць па 11 гадзін у дзень з адным выхадным. Пры гэтым заробкі не дацягвалі нават да мінімальна ўсталяваных законам. Наймальнікаў аштрафавалі, але наўрад ці гэта зменіць сітуацыю, проста працаўладкоўваць украінцаў будуць таемна. Літоўцы адмаўляюцца ісці на нізкааплатную працу, бо ў гэтым выпадку заробкаў не хапае нават на самае сціплае існаванне. Украінцы непатрабавальныя, у дадатак яны ў большасці сваёй забяспечаны казённым жыллём. У сілу гэтага яны гатовы цяжка працаваць нават за невялікія грошы.
ПОЛЬШЧА. Супрацоўнікі польскага падраздзялення кампаніі, якая працуе ў галіне ачысткі сцёкавых вод і якую афіцыйная Варшава абвінавачвае ў сувязях з Расіяй, засталіся без працы і патрабуюць ад уладаў дапамогі. Але гэта не самая сур’ёзная праблема, выкліканая санкцыямі: з-за забароны працы прадпрыемства расце верагоднасць маштабнай экалагічнай катастрофы на Балтыцы. Справа ў тым, што кампанія перастала абслугоўваць помпы на ачышчальных збудаваннях: абсталяванне гэта выпрацавала тэрмін сваёй службы. Уцечка фекальных вод магчыма ў многіх населеных пунктах польскага ўзбярэжжа. Афіцыйная Варшава пакуль не адрэагавала на заклікі да асцярожнасці ў пытаннях бяспекі інфраструктурных аб’ектаў. Калі сітуацыя не зменіцца, каналізацыйныя сцёкі апынуцца ў водах Балтыкі.
ЗША. Мігранты з лацінаамерыканскіх краін аб’ядналіся ў Мексіцы ў шматтысячны караван і рухаюцца да мяжы Злучаных Штатаў.
Калона мігрантаў, у якой пераважаюць грамадзяне Нікарагуа, Кубы і Венесуэлы, стала самай масавай сёлета. Дакладная колькасць удзельнікаў не называецца, аднак арганізатар шэсця (гуманітарная арганізацыя Center for Human Dignification) паведаміла, што ў бліжэйшы час да калоны далучацца яшчэ некалькі тысяч чалавек. Многія з іх зараз знаходзяцца ў стыхійных лагерах для бежанцаў у горадзе Тапачула (штат Ч’япас).
Адзначаецца, што большасць мігрантаў, якія ўдзельнічаюць у шэсці, — маленькія дзеці і жанчыны. Гэтыя людзі спадзяюцца знайсці прытулак у ЗША, а таксама звярнуць увагу сусветных лідэраў на сваё бядотнае становішча.
На гэтым тыдні Лос-Анджэлес прымае Саміт Амерык. У час форуму будуць абмяркоўвацца і пытанні міграцыі.
Міністр сельскай гаспадаркі ГЕРМАНІІ Джэм Эздэмір заўсёды славіўся сваёй экстравагантнасцю. Цяпер ён задумаў кампанію па выратаванні курэй — не ад гібелі на птушкафабрыках, а ад долі расстацца з жыццём пад коламі аўтамабіля. Джэм Эздэмір прапануе апранаць птушак, якія жывуць на сялянскіх падворках, у святлоадбівальныя камізэлькі, паколькі такім чынам можна выратаваць не адну курыную душу.