Навасны блок
ФІНЛЯНДЫЯ адкрывае мяжу з Расійскай Федэрацыяй для турыстаў з 30 чэрвеня, паведамляе МУС краіны. Таксама з 30 чэрвеня вандроўцы, якія прыязджаюць у Фінляндыю з трэціх краін, больш не абавязаны мець сертыфікаты аб прышчэпках або тэсты на COVID-19, а таксама праходзіць тэсты на каранавірус у пунктах перасячэння мяжы. Турысты, якія прыбываюць у краіну, павінны мець пры сабе толькі пашпарт і пры неабходнасці візу.
Улады Фінляндыі чакаюць, што зняцце супрацькаранавірусных абмежаванняў прывядзе да павелічэння патоку турыстаў у краіну.
Кіраўніцтва МАЛДОВЫ папрасіла ў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця крэдыт на 300 млн еўра для аплаты паставак газу.
На дадзены момант у Малдове ў якасці запасу ёсць каля 24 мільёнаў кубаметраў газу. Такой колькасці павінна хапіць на месяц летам або прыкладна на тыдзень у зімовы перыяд.
Па словах прэм’ера рэспублікі Наталлі Гаўрыліцы, малдаўскія ўлады працягваюць дамаўляцца з “Газпромам”, каб захаваць дзеючыя цэны на закупку газу, але дапускаюць, што можа ўзнікнуць неабходнасць закупкі энерганосьбіта на сусветным рынку.
ЗША. Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ад штата Тэхас хочуць правесці рэферэндум, каб штат мог аддзяліцца ад ЗША.
У прыватнасці, на нядаўнім мясцовым з’ездзе палітычнага аб’яднання была прынята рэзалюцыя, у якой разглядаецца варыянт выхаду Тэхаса са складу Злучаных Штатаў. У дакуменце падкрэсліваецца, што федэральны ўрад парушыў першы артыкул першага раздзела Канстытуцыі Тэхаса, пазбавіўшы рэгіён права на самакіраванне. “Правы Тэхаса на ўнясенне паправак ігнаруюць, адхіляюць і анулююць. Тэхас захоўвае за сабой права на аддзяленне ад ЗША, і заканадаўчаму сходу Тэхаса варта заклікаць да правядзення рэферэндуму ў адпаведнасці з гэтым”, — прапісана ў адным з пунктаў дакумента.
Прапануецца правесці ў 2023 годзе рэферэндум у штаце, каб пераўтварыць статус суб’екта ЗША ў незалежную дзяржаву.
Таксама ў іншым раздзеле рэспубліканцы адзначылі, што не прызнаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і, адпаведна, паўнамоцтваў Джо Байдэна.
У кіруючай у ІЗРАІЛІ кааліцыі прыйшлі да дамоўленасці распусціць парламент і правесці пазачарговыя выбары.
Дадзеныя выбары стануць пятымі за апошнія чатыры гады. Па іх выніках ва ўладу плануе вярнуцца былы прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, які праслужыў на пасадзе прэм’ера ў суме 15 гадоў і тры месяцы.
Адзначаецца, што ўжо на наступным тыдні ў Кнэсеце будзе арганізавана галасаванне аб роспуску парламенту і новых выбарах.
Выбары могуць адбыцца ў канцы кастрычніка 2022 года.
Сярод жыхароў ЭСТОНІІ было праведзена апытанне, якое паказала, што рост коштаў негатыўна адбіўся на жыцці 76% рэспандэнтаў.
Так, 46% эстонцаў зрэзалі свае выдаткі на прадукты, а амаль палова апытаных (44%) свядома эканомяць электраэнергію. Акрамя таго, 32% рэспандэнтаў адсунулі на нявызначаны тэрмін планы па рамонце дома або кватэры, а 13% апытаных і зусім адзначылі, што ім давялося адмовіцца ад запланаванай куплі жылля. Некаторыя эстонцы памянялі свае планы на водпуск праз рост коштаў. Таксама адзначаецца, што 8% жыхароў Эстоніі, якія ўзялі ўдзел у апытанні, не купляюць выпісаныя ім лекі.
Апытанне грамадскай думкі, у якім прыняла ўдзел 1 тыс. рэспандэнтаў, праведзена ў канцы мая фірмай Norstat па замове Сацыял-дэмакратычнай партыі краіны.
Самы вядомы рэстаран ГАНКОНГА — “плывучы палац” Jumbo Kingdom — затануў пры буксіроўцы ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Адзін з самых папулярных у турыстаў рэстаранаў быў зачынены з пачатку пандэміі. З часам яго вырашылі адбуксіраваць у адзін з гарадоў Паўднёва-Усходняй Азіі. Так, 14 чэрвеня Jumbo пакінуў рыбацкую гавань Абердзін, дзе ён стаяў на якары на працягу 46 гадоў.
У мінулую нядзелю, пра дадзеных аператара аб’екта, з-за пагаршэння ўмоў надвор’я плывучы рэстаран затануў на глыбіні каля 1 тыс. м. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Рэстаран ўяўляў сабой гіганцкі размаляваны палац. Ён быў адной з галоўных славутасцяў Ганконга. Наведвальнікаў дастаўлялі ў рэстаран на стылізаваных паромах. Плывучы палац меў чатыры яруса, залы былі аформлены ў кітайскім стылі. Адначасова Jumbo мог прыняць да 2,3 тыс. чалавек.