Навасны блок
У НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ выявілі першы ў краіне выпадак заражэння новым падвідам амікрон-штаму каранавіруса BA.2.75.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, новы варыянт быў знойдзены ў двух інфікаваных замежнікаў, якія прыбылі з Індыі. Падвід амікрон-штаму BA.2.75 валодае некалькі мацнейшай здольнасцю пераадольваць імунітэт, таксама ёсць дадзеныя аб яго больш высокай заразнасці.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Новай Зеландыі ў апошні час няўхільна расце. Гэта можа стаць прычынай узмацнення жорсткасці дзеючых санітарных абмежаванняў і ўвядзення новых.
РАСІЯ адмяняе абавязковы ПЦР-тэст для беларусаў пры авіяпералётах. Рашэнне набывае моц 15 ліпеня. Дарэчы, раней ужо адмянілі неабходнасць прад’яўляць беларусам ПЦР-тэст, якія перасякаюць мяжу з Расіяй на наземным транспарце.
ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ. У брытанскага трона можа з’явіцца новы гаспадар. Лізавета II пачала перадачу паўнамоцтваў прынцу Чарльзу. Падставай для гэтага паслужыла пагаршэнне здароўя 95-гадовай каралевы. Яшчэ ў канцы кастрычніка лекары рэкамендавалі Лізавеце II адпачыць ад публічных мерапрыемстваў. Яна не паехала ў Паўночную Ірландыю, а таксама адмовілася ўдзельнічаць у кліматычнай канферэнцыі ААН у Глазга.
Бесчалавечнымі дзеяннямі ў адносінах да мігрантаў у мінулым годзе ЛІТВА парушыла еўрапейскае заканадаўства. Гэта пастанавіў Вярхоўны суд ЕС. Варта адзначыць, што жорсткае стаўленне да бежанцаў было санкцыянавана афіцыйным Вільнюсам, што груба парушае міжнародныя нормы.
За апошні год брутальныя затрыманні на мяжы сталі звычайнай з’явай. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, больш за дзве з паловай тысячы чалавек утрымліваюцца пад вартай у бесчалавечных і прыніжаючых годнасць умовах. Следчыя ізалятары перапоўнены. Недастатковае харчаванне, адсутнасць гарачай вады, дрэнныя санітарныя ўмовы — гэта далёка не ўсе выпрабаванні, з якімі вымушаны сутыкнуцца мігранты, прыехаўшы ў еўрапейскую краіну.
Літва ўжо заявіла, што праігнаруе вердыкт Вярхоўнага суда і працягне перашкаджаць мігрантам на мяжы, парушаючы міжнароднае права.
Цяжар ваенных паставак і антырасійскіх санкцый адбіваецца на эканоміцы Еўропы. У ГЕРМАНІІ каля 90% жыхароў пачалі скарачаць свае выдаткі. Аб гэтым паведамляе выданне Bild. Немцы вымушаны эканоміць не толькі на бензіне і водпусках, але нават на харчаванні, расходзе вады і адзенні. Прычына — высокая інфляцыя і цэны, якія падскочылі на энергію.
Каб дапамагчы з эканоміяй, у Саксоніі гарачую ваду будуць даваць па графіку. У абедзенны час яна будзе даступна ўсяго 2 гадзіны. Die Welt піша, што чвэрць краіны спаўзае ў энергетычную беднасць.
У той жа час кіраўнік прафсаюза металургаў ФРГ — найбуйнейшага ў краіне — папярэджвае аб калапсе цэлых галін прамысловасці без паставак энергарэсурсаў з Расіі. А агенцтва Bloomberg прадказвае, што з-за скарачэння паставак расійскага газу нямецкая эканоміка пачне развальвацца як картачны домік.
Урад РЭСПУБЛІКІ КАРЭЯ мае намер павялічыць да 30% долю атамных электрастанцый у вытворчасці энергіі да 2030 года.
Па заяве Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі, у краіне памяняюць энергетычную палітыку і адновяць будаўніцтва трэцяга і чацвёртага рэактараў АЭС “Хануль”. Акрамя гэтага, плануецца прадоўжыць эксплуатацыю існуючых рэактараў і садзейнічаць прасоўванню паўднёвакарэйскіх энергетычных кампаній за мяжой. Так, Сеул спадзяецца прадаць за мяжу 10 рэактараў і інвеставаць 400 млрд вон ($308 млн) у распрацоўку малых модульных рэактараў да 2030 года.
Паводле звестак агенцтва Рэнхап, зараз у Паўднёвай Карэі працуюць 20 з 24 рэактараў, доля АЭС у структуры вытворчасці энергіі за мінулы год склала 27,4%. Ранейшы ўрад краіны планаваў скараціць да 2034 года колькасць працуючых ядзерных рэактараў да 17.
Прадугледжваецца, што рост долі атамнай энергіі будзе садзейнічаць умацаванню энергетычнай бяспекі краіны і выкананню экалагічных мэт па скарачэнню вугляродных выкідаў на 40% да 2030 года. Таксама гэта дапаможа дасягнуць да 2050 года вугляроднай нейтральнасці рэспублікі.
Пагроза спусташэння навісла над сельскагаспадарчай галіной ІТАЛІІ. У краіне — рэкордная засуха і 40-градусная спякота. Адразу ў пяці рэгіёнах урад аб’явіў рэжым надзвычайнай сітуацыі. У некаторых гарадах, у прыватнасці ў Вероне, і зусім уведзены абмежаванні на выкарыстанне вады. Паводле ацэнак, наймацнейшая за 70 гадоў засуха можа нанесці сельскай гаспадарцы Італіі ўрон у 3 мільярды еўра.