СУСВЕТНЫЯ НАВіНЫ

 

РАСІЯ. Больш за 250 беларускіх ваенных бяруць удзел у стратэгічных камандна-штабных вучэннях «Усход-2022», якія стартавалі 1 верасня. Усяго ўдзельнічаюць больш за 50 тысяч ваеннаслужачых з краін ШАС і АДКБ. Задзейнічана больш як 5 тысяч адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі, у тым ліку 140 беспілотнікаў і 60 баявых караблёў, а таксама іншых ваенных судоў. Вучэнні пройдуць на сямі палігонах Усходняй ваеннай акругі Расіі, у акваторыях і прыбярэжных зонах Ахоцкага і Японскага мораў.
Вучэнні не накіраваны супраць якіх-небудзь канкрэтных дзяржаў або ваенных саюзаў і маюць выключна абарончы характар.
Акрамя Беларусі і Расіі, у вучэннях бяруць удзел ваенныя яшчэ 11 краін.

ЛІТВА. Асноўныя работы па будаўніцтве агароджы на літоўска-беларускай мяжы завершаны. Аб гэтым заявілі ў кампаніі EPSO-G, якая займалася рэалізацыяй праекта будаўніцтва.
Па дадзеных EPSO-G, даўжыня канструкцыі склала 502 км. Асноўныя работы падышлі да канца, аднак у бліжэйшы час яшчэ плануецца ўстараніць некаторыя дэфекты.
Кошт работ склаў 152 млн еўра.
Варта нагадаць, што рашэнне аб будаўніцтве агароджы было прынята летам 2021 года. Літоўскія ўлады спадзяваліся з дапамогай дадзенай канструкцыі спыніць бежанцаў, якія спрабавалі праз Літву патрапіць у больш паспяховыя краіны Еўрасаюза.

Міністэрства аховы здароўя ЯПОНІІ адобрыла выкарыстанне прэпарата ад каранавіруса Pfizer для рэвакцынацыі дзяцей ад 5 да 11 гадоў.
Дарэчы, 24 сакавіка гэтае ведамства адобрыла рэвакцынацыю дзяцей ад 12 да 17 гадоў.
У Японіі афіцыйнае адабрэнне маюць вакцыны супраць новага каранавіруса кампаній Pfizer, Moderna, Novavax і AstraZeneca. Пры гэтым для вакцынацыі насельніцтва прымяняюцца ў асноўным толькі першыя дзве.

ЗША. У Каліфорніі атрымаў заканадаўчае адабрэнне дакумент, які дазваляе караць медыкаў за распаўсюджванне дэзінфармацыі ў дачыненні да вакцынацыі і лячэння COVID-19. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на The New York Times.
Адпаведны дакумент прыняла верхняя палата заканадаўчага сходу штата Каліфорнія. Законапраект уступіць у сілу пасля таго, як яго падпіша губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам.
Згодна з новай ініцыятывай, агучванне пацыентам ілжывых дадзеных аб каранавірусе будзе прызнана непрафесійнымі паводзінамі, за якія пагражае пакаранне ў выглядзе часовага адхілення ад працы або адклікання медыцынскай ліцэнзіі. Каліфорнія стане першым штатам з такім пакараннем.

У ПОЛЬШЧЫ закрыццё прадпрыемстваў па вытворчасці азотных угнаенняў можа прывесці да дэфіцыту сыроў і мясной прадукцыі, паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на выданне Wirtualna Polska.
На мінулым тыдні дзве буйныя польскія кампаніі па вытворчасці угнаенняў — Grupa Azoty і ANWIL — заявілі аб прыпыненні працы з-за высокіх коштаў на газ. У прыватнасці, кампаніі згарнулі вытворчасць поліаміду, капралактаму і азотных угнаенняў. Гэта прывяло да спынення паставак вуглякіслага газу — пабочнага прадукту вытворчасці угнаенняў. Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца ў мясной і малочнай прамысловасці, напрыклад, пры пакаванні прадуктаў, а таксама пры ачыстцы вытворчых ліній. Калі азотныя заводы не запрацуюць, то ўжо ў верасні з польскіх крамаў знікне шэраг катэгорый тавараў, у тым ліку мяса, сыр і піва, адзначае Wirtualna Polska.

ФІНЛЯНДЫЯ. Кампанія Väre, якая займаецца продажам электраэнергіі ў краіне, расказала, што ў яе адрас паступае вялікая колькасць запытаў аб магчымасці пераключэння кантакту з дзённага спажывання электраэнергіі на начное.
У асноўным такія запыты датычацца вытворчасцей, дзе тэхналагічны працэс даверылі робатам.
Такія меры разглядаюцца з мэтай эканоміі на плаце за электраэнергію ў самыя дарагія гадзіны спажывання.

ПАРТУГАЛІЯ. Санкцыйны бумеранг ударыў па партугальскіх фермерах. Ураджай цеплалюбівых апельсінаў атрымаўся добрым. Аднак аказалася, што праз антырасійскія санкцыі іх проста няма каму прадаваць. Рынак сутыкнуўся з перанасычэннем, выдаткі на вытворчасць растуць, а кошты на прадукцыю даводзіцца зніжаць, а такая праца — на страту.

ІСПАНІЯ. Іспанскі ўраджай мідый пад пагрозай. З-за павышэння тэмпературы вады ў рэках гаспадаркі па вырошчванні малюскаў паведамляюць аб стратах 150 тысяч кілаграмаў дэлікатэсаў. Загінула таксама частка патомства. Па папярэдніх падліках, фермы мідый страцілі каля мільёна еўра даходу.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK