ВАС ЧАКАЮЦЬ АЎЦЮКІ

28-29 ліпеня 2023 года у аграгарадку Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага района адбудзецца юбілейны ХІ Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі». 

   Фестываль ладзяць Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.

  Сёлетні фестываль зноў збярэ лепшых гумарыстаў з усёй Беларусі. 28 ліпеня прыязджаюць дэлегацыі з абласцей, якія пакажуць свае гумарыстычнае майстэрства ў населеных пунктах Калінкавіцкага раёна.

         29 ліпеня ў 11.30 у аграсядзібе музей народнага гумара «Аўцюкі» пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам творчых дэлегацый, гасцей фестывалю і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

         Фестываль пачнецца ў 12 гадзін на адкрытай пляцоўцы аграгарадка Малыя Аўцюкі з урачыстага адкрыцця памятнага знака «Аўцюкоўская кветка» .

         Далей у 13.00 усіх запрашаем на галоўную сцэну, дзе адбудзецца афіцыяльнае адкрыцце фестывалю з шэсцем-парадам і прывітаннем дэлегацый. Вас чакаюць канцэртныя і конкурсныя праграмы творчых калектываў, не прапусціце вуліцу тэматычных падворкаў, выставы аўцюкоўскіх бульбулятараў і дрындулетаў, дзіцячую пляцоўку “Аўцючаняты” і многае іншае. Цвіком праграмы стануць “Малыя  аўцюкоўскія гульні”.

         Увечары журы ўзнагародзіць пераможцаў фестывалю, адбудзецца канцэртная праграмма з ўдзелам Заслужанага калектыву РБ «Песняры», танцавальна-забаўляльная праграма “КаверХорШоу”. Фестывальнае неба расквеціць святочны феерверк. 

         Будзе весела і акрылена. Пропуск на фестываль – праз аўцюкоўскую мытню. Там запатрабуюць арыгінальны жарт, не забудзьце прыхапіць яго на свята гумару.

Instagram
Telegram
VK
VK
OK