Навасны блок.
ІНДЫЯ. Французскі энергетычны гігант задумаў стварыць самую магутную АЭС у свеце. Кампанія мае намер заключыць буйную здзелку па будаўніцтве шасці ядзерных рэактараў у Індыі ў бліжэйшыя месяцы. Энергія ад вода-вадзяных ядзерных рэактараў новага пакалення задаволіць гадавыя аб’ёмы спажывання 70 мільёнаў індыйскіх хатніх гаспадарак. Аб’ект дапаможа краіне пазбавіцца ад нафтавай залежнасці. Так, сёлета Індыя падвоіла выдаткі на імпарт чорнага золата.
РАСІЯ стварае новае пакаленне гіпергукавых ракет для розных носьбітаў. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер РФ Юрый Барысаў у інтэрв’ю “Інтэрфаксу”.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, размова ідзе аб стварэнні гіпергукавых ракет новага пакалення наземнага, паветранага і марскога базіравання. “Па сваіх характарыстыках яны будуць пераўзыходзіць існуючыя і перспектыўныя распрацоўкі вядучых дзяржаў”, — заявіў намеснік старшыні расійскага ўрада.
Плануецца, што новымі боепрыпасамі будуць абсталёўваць мадэрнізаваныя і перспектыўныя авіяцыйныя комплексы. “Ужо ідуць выпрабаванні на ракетаносцах Ту-22М3М”, — падкрэсліў Юрый Барысаў.
Інфляцыя ў ГЕРМАНІІ па выніках красавіка паскорылася да 7,4 %, што стала рэкордным паказчыкам з 1990 года.
Кіраўнік ведамства Георг Тыль адзначыў, што інфляцыя стала максімальнай пасля аб’яднання Германіі другі месяц запар. Значны ўплыў на яе інфляцыі аказвае рост коштаў на энергарэсурсы.
Адзначаецца, што інфляцыя ў ФРГ працягвае паскарацца. У студзені бягучага года яна складала 4,9 %. На фоне ўкраінскага крызісу ў краіне даражаюць не толькі энерганосьбіты, але і прадукты харчавання. У красавіку цэны на прадукты павялічыліся на 8,6 % у параўнанні з тым жа месяцам 2021 года.
У ДАНІІ рост коштаў на электраэнергію і ацяпленне прывёў да самага высокага ўзроўня інфляцыі з 1984 года. Як паведамляе “Блумберг” са спасылкай на дадзеныя Статыстычнага кіравання краіны, індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 6,7% у красавіку ў параўнанні з годам раней. Яшчэ ў сакавіку гэты паказчык быў крыху менш за 5,5%.
У суседняй НАРВЕГІІ інфляцыя дасягнула 13-гадовага максімуму. Спажывецкія цэны выраслі на 5,4% у параўнанні з мінулым годам, што стала самым хуткім тэмпам з кастрычніка 2008 года. Аналітыкі адзначаюць, што рост коштаў не носіць часовы характар, і дапускаюць павышэнне базавай працэнтнай стаўкі з боку Цэнтрабанка краіны.
Страты сямі вядучых карпарацый ЯПОНІІ перавысілі ўжо 2 мільярды долараў, піша выданне “Санкей”, якое сумавала дадзеныя статыстычных справаздач кампаній. У прыватнасці, у суму страт уваходзіць скарачэнне рынкавай цаны актываў карпарацый у Расіі, уключаючы нафтагазавыя праекты “Сахалін-1” і “Сахалін-2”. У той жа час японскі бізнэс пакуль не збіраецца выходзіць з гэтых праектаў, баючыся, што яго месца адразу ж зойме трэці бок.
У 15-ці дэпартаментах ФРАНЦЫІ аб’яўлены высокі ўзровень небяспекі ў сувязі з засухай. На ўраджаі азімых недахоп вады ўжо адбіўся самым згубным чынам. Пацярпелі таксама пасадкі буракоў, кукурузы, сланечніка. Верагодны сур’ёзны неўраджай кармавых культур. Глебы высахлі, пры гэтым у найбліжэйшыя дні ў многіх рэгіёнах усталююцца тэмпературы ад 30 градусаў цяпла і вышэй.